Вітаўт Руднік
Сябра праўлення грамадскага аб'яднання "Цэнтр "Трэці сектар", беларускі кіраўнік праекту E-School
"Адметнасць Школы - гэта дасведчаныя практыкуючыя медыяэксперты з Беларусі, Славакіі, Украіны, якія складаюць нашую трэнерскую каманду. Гэта людзі, якія добра ведаюць як спецыфіку беларускага медыярынку, так і лепшыя замежныя практыкі і ўмеюць дзяліцца сваімі багатымі ведамі. Сістэмнасць і глыбіня навучання, яго інтэрактыўнасць, актыўнае выкарыстанне дыстанцыйнага навучання - гэта "разынкі", дзеля якіх варта падаць заяўку ў Школу!"